Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дáвите людей, дáвите, но все никак не задáвите». Почему силовиков так задел флешмоб с красной помадой — мнение
  2. «Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў». Рэпартаж «Люстэрка» з сустрэчы экс-палітвязняў у Варшаве
  3. Вызваленыя і вывезеныя ва Украіну беларускія палітвязні прыехалі ў Варшаву
  4. Этот беларус сбежал из СССР с третьей попытки, но силовики пришли к нему даже на Западе. Рассказываем о легендарном побеге и его цене
  5. «Я — уходящий президент». Лукашенко заявил, что не хочет проблемы своего руководства страной перекладывать на преемника
  6. «Расце працягласць жыцця». Чыноўнікі аператыўна па ланцужку зацвярджаюць пенсійнае змяненне
  7. Віктар Бабарыка адказаў на пытанне: «Лукашэнка — дыктатар?»
  8. СМІ заявілі, што ў Беларусі знаходзяцца 360 тысяч расійскіх салдат, гатовых «напасці на NATO». Літоўская разведка пракаментавала
  9. Чаму Віктар Бабарыка адмаўляецца адказваць на пытанні пра Крым? Гэта нежаданне ці палітычная пазіцыя? Спыталі аналітыка
  10. «Найскладанейшае пытанне». Украінскі журналіст спытаў у Віктара Бабарыкі, чый Крым, — што ён адказаў
  11. Прокуратура проверила работу военруков. Узнали из непубличного документа, какие проблемы нашли в воспитании «патриотов»
  12. Путин публично дал понять, что не отступит от своих первоначальных военных целей и хочет захватить как можно больше территорий — ISW
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.